26 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне самаліквідаваўся «вагнеравец», які хацеў каб «не было як у Еўропе»

17
Ва Украіне самаліквідаваўся «вагнеравец», які хацеў каб «не было як у Еўропе»

Акупант завербаваўся ў ЧВК пасля прагляду прапагандысцкага фільма.

Ва Украіне самаліквідаваўся «вагнеравец» Ягор Камароў, які пайшоў забіваць украінцаў пасля прагляду фільма «Найлепшыя ў пекле». Акупант заявіў, што ідзе змагацца, «каб у Расеі не было як у Еўропе».

Як паведамляю расейскія СМІ, «вагнеравец» нібыта ваяваў не супраць украінцаў, а «супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў».

«Калі Ягорыч збіраўся на фронт, я спытаўся ў яго: «Навошта?» Ён адказаў: «Каб не было ў Расеі як у Еўропе». Ён ішоў ваяваць супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў, а не супраць украінцаў. Іх ён называў братамі», - заявіў сябар загінулага Аляксандр Бегішаў.

З ягоных слоў, «зажмураны» акупант пайшоў у «Вагнер» пасля прагляду фільма «Найлепшыя ў пекле». «Ён за душу нас узяў. І Ягорыч усклікнуў: «Я хачу быць з гэтымі хлопцамі!». Адправіў у ПВК «Вагнер» дакументы і яго адразу ж узялі. Калі ў Ягора скончыліся патроны, і салдаты УСУ пачалі да яго набліжацца, ён падарваў сябе двума гранатамі», - заявіў таварыш «вагнераўца».

Пасля дадому прывезлі пакуначак з астанкамі акупанта і некалькі значкоў, якія ў ПВК Прыгожына называюць «узнагародамі».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках