26 красавiка 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкага актывіста Мікалая Чарнавуса-малодшага арыштавалі на 15 дзён

Баранавіцкага актывіста Мікалая Чарнавуса-малодшага арыштавалі на 15 дзён
МІКАЛАЙ ЧАРНАВУС

Праваабаронцы паведамляюць, што супраць яго распачатая крымінальная справа.

Учора, 7 лютага, у Баранавічах над мясцовым актывістам Мікалаем Чарнавусам-малодшым адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КоАП. Суддзя Арцём Падалянец прызнаў Мікалая вінаватым і прызначыў яму 15 дзён арышту, піша «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі, супраць Чарнавуса-малодшага распачатая крымінальная справа паводле арт. 368 КК («абраза Лукашэнкі»).

Нагадаем, Мікалая затрымалі 2 лютага ў Баранавічах, дома ў яго правялі ператрус. Паводле інфармацыі ад суседзяў, а 6 раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй акужылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна стукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спінай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках