26 красавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратыст Губараў абвясціў расейцам «вендэту» праз прапагандыста Мангушава

7
Сепаратыст Губараў абвясціў расейцам «вендэту» праз прапагандыста Мангушава

Сярод акупантаў пачаліся канфлікты.

Інфармацыя аб смерці адыёзнага расейскага прапагандыста Ігара Мангушава (пазыўны «Бераг»), якая паступіла сёння, выклікала новыя разборкі сярод расейцаў, якія ўчынілі паміж сабой гучны скандал.

З заявай выступіў расейскі сепаратыст з Данбаса Павел Губараў, які ваюе ў адным з падраздзяленняў расейскага войска супраць Украіны, паведамляе dialog.ua.

Губарава настолькі ўзрушыла смерць Мангушава ад рук расейскіх вайскоўцаў, што ён запатрабаваў крэўнай помсты для яе вінаватых.

Больш за тое, Губараў заяўляе, што ведае прозвішчы людзей, якія прымалі пастанову аб ліквідацыі Мангушава, і іншых расейскіх наймітаў Данбаса.

«І ўсе мы добра ведаем, хто за гэтым стаіць. Час плаціць па рахунках няўмольна набліжаецца», - заявіў ён і прыгразіў адплатай.

У каментары заявы Губарава ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі адзначыў, што разборкі расейцаў адзін з адным паказваюць рэальную сутнасць «расейскага свету», які з 2014 года спрабуе захапіць Украіну, распаўсюджваючы свае парадкі і на яе.

«Ну і як, шмат вы ўжо расследавалі і пакаралі за 8 гадоў, ідыёт? Даўно вядомы факт палягае ў тым, што кожны прафесійны расеец можа колькі заўгодна заклікаць да зверстваў і забойстваў у іншай краіне, можа колькі заўгодна патрабаваць забойстваў украінцаў, казахаў і латышоў, але ўся гэтая лютасць у імгненне знікае пры выглядзе ўласнага пана ці жандара, таму вы праглынулі расправы над вашымі паплечнікамі ў 2014-2015 гадах і нічога не зрабілі. І цяпер таксама праглыняце і не зробіце нічога», - адзначыў Казанскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках