У Крыме распляжаны найважнейшы чыгуначны вузел і знішчаны эшалон з тэхнікай РФ
13- 21.03.2023, 8:37
- 43,406

Выбухі не спыняліся ўсю ноч.
Уночы 21 сакавіка каля вайсковага аэрадрома Джанкоя ў Крыме грымнула не менш як 10 выбухаў. Частка вуліц места засталася без электрычнасці.
Прапагандысты паведамляюць аб дзейнасці сістэм СПА, хаця на апублікаваных ТГ-каналам «Украіна 365» відэа з месца здарэння выразна чуваць, што акупанты збіваюць дроны аўтаматамі.
Са слоў іншага крымца, адзін беспілотнік трапіў у чыгуначны вузел.
ТГ-канал "Новини Збройних сил" удакладняе, што ўся расейская тэхніка трапляе ў кантынентальную Украіну менавіта праз Джанкой.
Украінскія СМІ паведамляюць, што ўночы выпала пацэліць у стратэгічны чыгуначны вузел і знішчыць эшалон з вайсковай тэхнікай РФ, які накіроўваўся на фронт.
У Галоўнай управе выведкі пры Мінабароны Украіны адзначылі, што выбух у Джанкоі знішчыў расейскія крылатыя ракеты "Калібр НК". Іх акурат транспартавалі чыгункай.
«Загадкавая «бавоўна» працягвае працэс дэмілітарызацыі Расеі і рыхтуе ўкраінскі паўвостраў Крым да дэакупацыі», - падкрэсліваюць у ГУВ.
«Джанкай - месца сыходжання ўсіх чыгуначных ліній, размешчаны ў Крыме. Таму, калі пашкодзіць менавіта гэты чыгуначны вузел, можна паралізаваць пастаўкі ворага. Прычым, у два бакі: як з паўвострава Крыма, так і да яго.
Калі знішчыць чыгуначны вузел у Джанкоі, можна ўскладніць рух як пасажырскіх цягнікоў, так і эшалонаў з тэхнікай. Першымі вязуць на фронт байцоў. Што да другіх, то, думаем, тлумачыць вам не трэба», - адзначае «24 канал».
