26 красавiка 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра галоўную хібу Пуціна на перамовах з Сі Цзіньпінам

43
Стала вядома пра галоўную хібу Пуціна на перамовах з Сі Цзіньпінам

Кітай згортвае падтрымку Расеі.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным 20 сакавіка кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін прапанаваў больш стрыманае бачанне двустаронніх стасункаў, чым тое, якое чакаў крамлёўскі дыктатар.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Інстытут вывучэння вайны (ISW).

"Сі і Пуцін падчас сустрэчы 20 сакавіка рэкламавалі трываласць кітайска-расейскіх стасункаў, але ў артыкулах, апублікаваных 19 сакавіка, прапанавалі розныя тлумачэнні маштабу будучых стасункаў", – тлумачаць аналітыкі.

У справаздачы адзначаецца, што Пуцін апублікаваў артыкул, у якім сцвярджаў, што Расея і КНР «будуюць партнёрства для фармавання шматпалярнага сусветнага парадку насуперак калектыўнаму імкненню дамінавання Захаду і палітыцы падвойнага стрымлівання ЗША супраць Кітая і РФ».

У сваю чаргу Сі прапанаваў менш агрэсіўную галоўную мэту для расейска-кітайскіх стасункаў у сваім артыкуле, у якім адзначыў, што Расея і КНР у цэлым імкнуцца да шматпалярнага сусветнага парадку, але не канкрэтна супраць Захаду.

У той жа час Сі Цзіньпін засяродзіўся на прадстаўленні Кітая як старонняга пасярэдніка ў вайне Расеі супраць Украіны, чый план перамоў "адлюстроўвае адзінства поглядаў сусветнай супольнасці на пераадоленне ўкраінскага крызісу".

Пуцін жа напісаў, што Расея вітае гатовасць Кітаю «граць канструкцыйную ролю ва ўрэгуляванні крызісу» ў дачыненні да вайны супраць Украіны, напэўна, спадзеючыся, што Сі зойме такую ж агрэсіўную рытарычную лінію супраць Захаду.

«Адмова Сі Цзіньпіна далучыць Кітай да Расеі ў геапалітычным канфлікце, які Пуцін прадугледжвае з Захадам, з'яўляецца прыкметным адхіленнем ад абвешчанага Кітаем «бязмежнага партнёрства» з Расеяй перад пачаткам уварвання ва Украіну», - падкрэсліваюць у ISW.

Як мяркуюць спецыялісты, рыторыка Сі сведчыць аб тым, што ён "не схільны цалкам даваць Пуціну эканамічную і палітычную падтрымку, неабходную РФ для пераадолення няўдач ва Украіне".

У Інстытуце вывучэння вайны дадаюць, што Пуцін і Сі прапанавалі крыху падобныя бачанні ўзмацнення кітайска-расейскага эканамічнага партнёрства, і цалкам магчыма, што яны падпішуць двустароннія гандлёва-эканамічныя пагадненні, пэўныя з якіх будуць накіраваныя на аблягчэнне схем ухілення ад санкцый.

«Сі таксама прапануе больш канкрэтную прапанову для ўрэгулявання вайны ва Украіне шляхам перамоў, хоць застаецца незразумелай, што будзе азначаць яго прапанова і наколькі Крэмль успрыме яе. Незразумелымі таксама застаюцца перспектывы забеспячэння Кітаем Расеі вайсковай тэхнікай», - падсумавалі аналітыкі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках