26 красавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санду падпісала закон аб мове ў Малдове

13
Санду падпісала закон аб мове ў Малдове
МАЯ САНДУ

Румынская мова прызнаная дзяржаўнай.

Сёння, 22 сакавіка, у Малдове пачаў дзеянне закон аб прызнанні румынскай мовы – дзяржаўнай.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнткі Малдовы Маі Санду.

«Сёння я ўвяла ў сілу Закон, які пацвярджае гістарычную і бясспрэчную ісціну: дзяржаўная мова Рэспублікі Малдова румынская», – заявіла Санду.

Паводле ейных словаў, румынская мова павінна і можа стаць каталізатарам кансалідацыі грамадства. Дзеля гэтага ўсе грамадзяне Малдовы павінны яе паважаць, вывучаць і размаўляць на ёй.

«Незалежна ад таго, гэта наша родная мова, ці мы вывучылі яе цягам жыцця, дзякуючы румынскай мове нам не патрэбныя перакладнікі: мы разумеем адно аднаго з аднаго слова і гаворым – на адзін голас – што "салодкае слова прыносіць многае"», – дадала прэзідэнтка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках