26 красавiка 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычны вязень Міхаіл Зубкоў абвясціў сухую галадоўку

2
Палітычны вязень Міхаіл Зубкоў абвясціў сухую галадоўку

Надоечы ў гэтай калоніі выкінуўся з акна іншы асуджаны.

Экстрадаваны з Расеі Міхаіл Зубкоў, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 14 у Навасадах пад Барысавам, абвясціў сухую галадоўку. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на дакладныя крыніцы.

- Яго чарговы раз змясцілі ў штрафны ізалятар без дай прычыны. Міхась адбыў сем дзён у штрафным ізалятары за тое, што «не так прадставіўся» канвойнаму. Ён выйшаў з ізалятара 21 сакавіка. Праз тры дні яго зноў пакаралі штрафным ізалятарам на 10 дзён - толькі за тое, што ён запатрабаваў сустрэчы з натарыюсам для развязання нейкіх сваіх праблем, - сказаў суразмоўца выдання.

Са слоў крыніцы, Міхаіл абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць ягонага незаконнага змяшчэння ў штрафны ізалятар.

Гомельца Міхаіла Зубкова прысудзілі да трох гадоў калоніі за "гвалт над трыма амонаўцамі". Перад гэтым яго затрымалі ў Расеі і экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда правоў чалавека.

Нагадаем, напярэдадні праваабаронцы паведамілі, што ў той жа калоніі ў Навасадах 26 сакавіка яшчэ адзін асуджаны паводле «палітычнага» артыкулу выкінуўся з акна другога паверха праз жорсткае абыходжання са зняволенымі. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі Барысава, ён мае праблемы з хрыбтом.

У гэтай калоніі, зазначае «Вясна», адбываюць пакаранне пяць чалавек, прызнаных палітычнымі вязнямі, у тым ліку актывіст, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках