У Менску закрываецца аквапарк «Лебядзіны»
3- 29.03.2023, 18:10
- 7,622
На прафілактыку.
Аквапарк «Лебядзіны» ў Менску абвясціў аб хуткім закрыцці «ў сувязі з правядзеннем прафілактычных работ па ліквідацыі дэфектаў», паведамляецца на сайце ўстановы.
Аквазона і спа-цэнтр парка будуць закрытыя з 10 да 28 красавіка ўключна.
«Аквазона аквапарку штогод закрываецца для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў для гарантавання максімальнай бяспекі і камфорту наведвальнікаў», – тлумачыць кіраўніцтва «Лебядзінага».
Пры гэтым фітнэс-цэнтр аквапарку, размешчаны ў забаўляльным корпусе, будзе працаваць у звычайным рэжыме.
У сувязі з закрыццём аквазоны і спа падаўжаюцца тэрміны дзеяння ўсіх электронных квіткоў, абанементаў, падарункавых сертыфікатаў, якія ўключаюць карыстанне гэтымі паслугамі, на тэрмін, прапарцыйны дням закрыцця. Для падаўжэння трэба з 29 красавіка звяртацца да спецыялістаў у касах 2-га паверха, спа-цэнтра і фітнэс-цэнтра.