Усік кранальна звярнуўся да ўкраінцаў у Дзень Незалежнасці
2- 24.08.2026, 21:49
ФОТА: CHAMPIONAT.COM
Баксёр распавёў, што для яго азначае Украіна.
Баксёр Аляксандр Усік павіншаваў украінцаў з 35-й гадавінай Незалежнасці Украіны.
Украінскі баксёр апублікаваў відэазварот у Instagram, у якім распавёў, што для яго азначае Украіна.
«Сёння ўкраінцы адзначаюць 35-ю гадавіну Незалежнасці Украіны. Для мяне Украіна — гэта не проста краіна на мапе. Мая сям’я, мае людзі, мая будучыня — усё гэта для мяне мая краіна».
Я хачу пажадаць усім, хто абараняе нашу краіну, як мага хутчэйшага міру, перамогі, спакою нашаму народу. Дарагія сябры, хачу ўсіх павіншаваць, пажадаць усім здароўя. Слава Богу за ўсё! Слава Украіне! З Днём Незалежнасці!» — сказаў Усік.
На рахунку Аляксандра Усіка 25 перамог у 25 баях, 16 з якіх ён скончыў нокаутам.