26 красавiка 2024, Пятніца, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сонца выпусціла новы наймагутнейшы выбліск

2
Сонца выпусціла новы наймагутнейшы выбліск

Выбліск выклікаў праблемы на Зямлі.

На Сонцы адбыўся новы магутны выбліск. Як паведамляе сайт адсочвання касмічнага надвор'я Spaceweather, наша зорка выпусціла выбліск катэгорыі Х, ужо сёмы з пачатку 2023 года. Гэта катэгорыя, якая выкарыстоўваецца для абазначэння найбольш магутных выбліскаў на Сонца.

Адзначаецца, што крыніцай выбліску катэгорыі Х1.2 стала пляма AR3256, якая размяшчаецца на паўднёвым усходзе Сонца.

Радыяцыя, якая была выкінутая падчас выбліску, прывяла да адключэння радыёсувязі над паўднёваўсходняй Азіяй, Аўстраліяй і Новай Зеландыяй. Верагодна таксама, што выбліск суправаджаўся каранальным выкідам масы. Такія падзеі, як правіла, суправаджаюцца магнітнай бурай на Зямлі. Даследнікі прадоўжаць сачыць за Сонцам, каб вызначыць, адбудзецца таоке на гэты раз ці не.

Тым не менш навукоўцы прагназуюць, што 31 сакавіка Зямлю ўсё ж такі накрые магнітная бура. Яна будзе звязаная з газападобным матэрыялам, які быў выкінуты з дзіркі на Сонцы. Ён рухаецца ў кірунку да нашай планеты і, калі прыбудзе, выкліча магутныя палярныя ззянні ў Арктыцы.

Магнітныя буры – гэта ўзбурэнні геамагнітнага поля Зямлі з рознай даўжынёю і інтэнсіўнасцю. Яны звязаныя са струменямі зараджаных часцінак, якія выкідвае Сонца. Магнітныя буры могуць выклікаць перабоі ў працы сувязі, а таксама ўплываць на самаадчуванне пажылых і метэазалежных людзей. Сярод іншага яны могуць адчуваць галаўны боль, галавакружэнне, млоснасць, боль у суставах, стомленасць, бессань.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках