26 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі: Гэта крок роспачы

4
Кіраўнік МЗС Латвіі аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі: Гэта крок роспачы
ЭДГАРС РЫНКЕВІЧС
ФОТА: DELFI

Эдгарс Рынкевічс назваў нашу краіну "часткай вайсковай акругі РФ".

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс падкрэсліў, што размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі - гэта "акт роспачы" Пуціна і сымбаль таго, што Беларусь не суверэнная.

Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю «Голасу Амэрыкі».

На думку міністра, гэта прынцыпова не зменіць сітуацыі бяспекі, бо яшчэ да ўварвання Расея мела ядзерную зброю ў Калінінградзе, што знаходзіцца паблізу краін Балтыі.

«Я думаю, што гэта акт роспачы, бо вы бачыце, што вайна ва Украіне ідзе не вельмі добра для Пуціна. Ні тры дні, ні тры тыдні, ні тры месяцы расейскія войскі не змаглі захапіць аніводнае вялікае места ва Украіне. Я думаю, што гэта толькі працяг ядзернага шантажу, які мы назіралі летась», - мяркуе Рынкевічс.

Кіраўнік МЗС таксама зазначыў, што такая пастанова сведчыць аб тым, што Беларусь не з'яўляецца суверэннай дзяржавай.

«Гэта фактычна частка расейскай вайсковай акругі. І нам трэба накласці больш санкцый і на Расею, і на Беларусь», - дадаў ён.

Рынкевічс таксама падкрэсліў, што няправільна меркаваць, што РФ спыніць эскалацыю, калі хаўруснікі перастануць даваць Украіне зброю.

«Расея ідзе на эскалацыю, і яна не ладзіцца рабіць дээскалацыю, калі нехта мяркуе, што недаванне Украіне сродкаў абароны дапаможа палітычнаму працэсу. Мэта Пуціна - не сесці за стол перамоў, мэта Пуціна - захапіць Украіну, [этнічна] ачысціць яе, учыніць усе тыя зверствы, выяўленыя на тэрыторыях, вызваленых Украінай», - заявіў міністр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках