Галоўнакамандуючы Сіламі абароны Эстоніі: Расея павінна распасціся на маленькія дзяржавы
7- 23.04.2023, 20:22
- 4,416
На ягоную думку, толькі распад Расеі гарантуе спыненне вайны.
Генерал Марцін Херэм, галоўнакамандуючы Сіламі абароны Эстоніі, сказаў, што вайна скончыцца толькі тады, калі Расея распадзецца на маленькія дзяржавы.
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю праграме ETV "Раніца з Ану", паведамляе Postimees.
«Адна справа - колькі рэсурсаў ёсць да Уладзівастока на розных складах, у гарадах і сёлах. Іншая справа - стандарт таго, што хтосьці лічыць стратай, а хтосьці ўспрымае як страту. Мне здаецца, што Расея ўспрымае страту 500-600 жаўнераў у дзень як прыкмету сілы», - заявіў Херэм.
«Мы можам страціць столькі і заўтра, а вы не можаце, я магу, і я прыйду, і ўсё роўна вазьму тое, што мне належыць. Калі стандарт такі, то ўкраінцам будзе вельмі цяжка завяршыць [вайну] да таго, як апошні акупант будзе знішчаны на іх тэрыторыі», - дадаў ён.
З ягоных слоў, расейцы давялі ўкраінцаў да таго, што ўкраінцы не могуць спыніцца да выхаду да сваіх межаў, а гэта азначае, што яны нанясуць яшчэ большую шкоду расейцам.
«Расейцы ўнутрана таксама бачаць гэтыя страты, і калі вы - дзяржава, пацярпелі паразу ад украінцаў, якіх яны зневажалі ў сваіх СМІ, то як вы павядзеце сябе пасля гэтага. Вы зноў недзе пойдзеце сябе паказваць, і ў гэтых адносінах я не бачу, каб гэты канфлікт скончыўся, пакуль Расея цалкам не зменіцца», – растлумачыў Херэм.
На яго думку, толькі распад Расеі гарантуе спыненне вайны.
«Гэта больш не павінна быць Расея, гэта не павінна быць вялікая і магутная краіна, якая ўважае, што мае права рабіць усё. Расея павінна распасціся на маленькія дзяржавы, якія не будуць мець так шмат улады і амбіцый», - растлумачыў Херэм.
Ён дадаў, што Эстонія ўсё больш і больш набліжаецца да сітуацыі Ізраіля, дзе сілы абароны заўсёды гатовы да таго, што нешта можа адбыцца.
«Не сёння-заўтра, але спакайней ад гэтага не становіцца. Я мушу лічыцца з тым, што гэта можа здарыцца. Я не ведаю, хто можа прадказаць, наколькі гэта магчыма, але вайсковая моц і гістарычны досвед паказвае - мы павінны быць гатовыя», - растлумачыў Херэм.
Як паведамлялася, міністр абароны Эстоніі Ханна Пеўкур сцвярджае, што самай вялікай перашкодай для пачатку ўкраінскага контрнаступлення застаецца дажджлівае надвор'е, і да пачатку актыўных баявых дзеянняў пройдзе не менш за месяц.