31 жнiўня 2026, панядзелак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія патрабуе, каб рэжым Лукашэнкі вызваліў усіх палітвязняў

5
Чэхія патрабуе, каб рэжым Лукашэнкі вызваліў усіх палітвязняў

Стан і месцазнаходжанне Віктара Бабарыкі да гэтага часу невядомыя.

Стан экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і палітычнага зняволенага Віктара Бабарыка, а таксама ягонае месцазнаходжанне цяпер невядомыя грамадскасці. Улады Беларусі не паведамляюць падрабязнасцяў трапляння палітвязня ў шпіталь. У сувязі з гэтым Міністэрства замежных справаў Чэхіі звярнулася да афіцыйнага Менска.

«Чэхія занепакоеная паведамленнямі пра шпіталізацыю вязня сумлення Віктара Бабарыкі, магчыма, са слядамі збіцця. Мы заклікаем улады Менска прапанаваць яму належную медыцынскую дапамогу. Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Чэхіі.

Увечары 26 красавіка стала вядома, што Бабарыка шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне наваполацкай лякарні ў стане сярэдняй цяжкасці з пнеўматораксам (гэта назапашванне паветра паміж грудной сценкай і лёгкім).

Пнеўматоракс можа з'яўляцца ў выніку траўмы грудной клеткі. Паведамляецца, што Бабарыка быў так збіты, што лекары адразу яго нават не пазналі, пакуль не ўбачылі прозвішча. Гэта адбылося ў ноч з 24 на 25 красавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках