12 жнiўня 2026, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Турцыі назвала першыя вынікі другога туру выбараў прэзідэнта

16
ЦВК Турцыі назвала першыя вынікі другога туру выбараў прэзідэнта

Апрацаваныя 97% галасоў.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган набірае 54,47% пасля апрацоўкі 54,60% галасоў, ягоны спаборнік Кемаль Кылычдараглу — 45,53%, паведаміў кіраўнік Найвышэйшай выбарчай камісіі краіны Ахмэт Енэр, перадае TRT Haber.

"На гэты момант падлічаны 26 781 551 голас, сапраўдныя з іх - 26 412 590, несапраўдныя - 368 961", - сказаў ён.

Енэр заклікаў дачакацца афіцыйных папярэдніх вынікаў, а таксама паведаміў, што праблем з апрацоўкай звестак галасавання няма.

28 траўня ў Турцыі адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У яго выйшлі дзейны турэцкі лідэр Рэджэп Таіп Эрдаган і кандыдат ад Нацыянальнага альянсу Кемаль Кылычдараглу. Галасаванне закончылася а 17.00.

Турэцкія СМІ падаюць папярэднія вынікі выбараў пасля апрацоўкі амаль 100% галасоў. На 20:00 менскага часу яны выглядаюць наступным чынам:

TRT Haber: пасля апрацоўкі 97,73% Эрдаган атрымлівае 52,15%, Кылычдараглу — 47,85%;

CNN Turk: пасля апрацоўкі 97,41% Эрдаган атрымлівае 52,18%, Кылычдараглу - 47,85%;

Halk TV: пасля апрацоўкі 97,33% Эрдаган атрымлівае 51,84%, Кылычдараглу — 48,16%.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках