27 красавiка 2024, Субота, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракеты Storm Shadow разграмілі штаб расейскай групоўкі «Днепр» на Арабацкай стрэлцы

7
Ракеты Storm Shadow разграмілі штаб расейскай групоўкі «Днепр» на Арабацкай стрэлцы

Нядаўна туды прыязджаў Пуцін.

Сталі вядомыя падрабязнасці магутнага ракетнага ўдару па пазіцыях расейскіх войскаў на Арабацкай стрэлцы ў раёне часова акупаванага Генічэска Херсонскай вобласці.

Заходнія СМІ пішуць, што ўкраінскія Сілы абароны накрылі ракетамі Storm Shadow штаб групоўкі войскаў «Днепр» Нацгвардыі РФ на Арабацкай стрэлцы, дзе ў красавіку праводзіў нараду Пуцін, паведамляе BRIEF.

Мяркуючы з паведамленняў СМІ, пункт удару знаходзіцца прыкладна за 130 км ад лініі фронту.

Карыстальнік Twitter з Херсона Special Kherson Cat піша пра выбух у раёне сяла Шчасліўцава. Менавіта там знаходзіцца дзіцячы лагер «Брыганціна», куды ў красавіку таемна прыязджаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Кіраўнік» акупацыйнай адміністрацыі Херсоншчыны Уладзімір Сальда сцвярджае, што па расейскай базе патрапілі дзве ракеты.

Паводле звестак мэра Мелітопаля Івана Фёдарава, выбухі былі на базе «Экспрэс», дзе размяшчаліся акупанты. Ён дадаў, што загінула шмат вайскоўцаў РФ.

«Паводле ўдакладненай інфармацыі, на Арабацкай стрэлцы ў Генічэскім раёне не вытрымалі сцены сталоўкі на захопленай базе адпачынку “Экспрэс”. Упалі проста падчас трапезы вайскоўцаў Расгвардыі. Ліквідаваных акупантаў непараўнальна больш, чым “хуткіх”, якія не паспяваюць іх вывозіць», – напісаў Іван Фёдараў.

Узброеныя сілы Украіны падбілі штаб акупацыйных войскаў «Днепр» на Арабацкай стрэлцы, які ў красавіку наведваў прэзідэнт РФ Пуцін. Да такой высновы прыйшлі OSINT-аналітыкі, якія ажыццявілі геалакацыю месца ўдару, піша «Украінскі мілітарны цэнтр».

Ракеты Storm Shadow маглі падбіць штаб, які знаходзіўся на тэрыторыі базы адпачынку «Брыганціна» ў сяле Шчасліўцава Херсонскай вобласці, што знаходзіцца амаль за 140 кіламетраў ад лініі фронту. Акрамя гэтага, выбух прагрымеў на тэрыторыі лагера «Буравеснік».

«Падчас свайго красавіцкага візіту на часова акупаваную тэрыторыю Украіны Пуцін нібыта наведваў штаб акупацыйных войскаў “Днепр”», – адзначылі аналітыкі.

OSINT-супольнасць пасля даследаванняў заявіла, што ўдар быў нанесены менавіта па штабе групоўкі «Днепр», што пацвярджаюць супадзенні арыенціраў на мясцовасці, якія былі прадэманстраваныя на відэа візіту і фігуравалі ў матэрыялах відавочцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках