27 красавiка 2024, Субота, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ з дапамогай Storm Shadow «абезгаловілі» камандаванне РФ на Паўднёвым фронце

1
УСУ з дапамогай Storm Shadow «абезгаловілі» камандаванне РФ на Паўднёвым фронце

Тылы расейскай групоўкі разгромленыя.

Для расейскіх акупантаў на Паўднёвым фронце наступілі вельмі цяжкія часы. УСУ з дапамогай ракетаў Storm Shadow б'юць па глыбокім тыле акупантаў у Запарожскай вобласці, «абезгалоўліваючы» расейскую групоўку.

Сёння з'явіліся новыя кадры і падрабязнасці магутнага ўдару ракетамі па расейскіх штабах на Паўднёвым фронце, паведамляе Диалог.UAДыялог.UA.

У пятніцу, 9 чэрвеня, былі выпушчаныя некалькі ракетаў па базах адпачынку на Арабацкай стрэлцы і ў Жалезным порце.

Там, папярэдне, размяшчаліся штабы і камандны склад акупацыйнага войска РФ, адказнай за Паўднёвы фронт.

Так, пад удар вечару патрапіла база адпачынку «Экспрэс» пад Генічэскам.

Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў запэўніваў, што ўдар адбыўся ў момант трапезы ў штабе вайскоўцаў Расгвардыі.

«Нават 100+ км ад фронту не дапамагаюць ворагу схавацца ад “плескачу”. Ліквідаваных акупантаў непараўнальна больш, чым “хуткіх”. Іх не паспяваюць вывозіць», – напісаў кіраўнік горада.

Горача акупантам было ўчора і ў Жалезным порце, дзе пад ударам апынуўся гатэль «Пазітыў». Страты расейцаў удакладняюцца.

Адзначым, што 8 чэрвеня быў зафіксаваны прылёт Storm Shadow па штабе УС РФ на той самай Арабацкай стрэлцы ў гатэлі «Брыганціна».

OSINT-аналітык Беньямін Пітэт (Benjamin Pittet) высветліў, што пад удар трапіў штаб групоўкі УС РФ «Днепр», які ўвесну гэтага года наведаў асабіста дыктатар РФ Уладзімір Пуцін.

«Грунтуючыся на гэтай геалакацыі, я мяркую, што Украіна толькі што нанесла ўдар па вайсковым штабе, які наведаў Пуцін у красавіку. 46.019844, 34.846380 2R9W+WHJ Шчасліўцава, Херсонская вобласць, Украіна», – напісаў эксперт.

«Вынас» расейскіх тылоў – гэта частка вялікага контрнаступу Сілаў абароны Украіны.

Дакладнымі ўдарамі УСУ паралізуюць лагістыку і кіраванне акупантаў, каб аблегчыць сабе прарыў фронту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках