27 красавiка 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі маршал авіяцыі вылучыў тры мэты контрнаступлення УСУ

2
Брытанскі маршал авіяцыі вылучыў тры мэты контрнаступлення УСУ

На фронце ва Украіне ідуць актыўныя баі з акупантамі.

Украінскае контрнаступленне, здаецца, пачалося з контратак, але ў іх пакуль «змяшаны» прагрэс, заявіў у эфіры Sky News (пераклад – «Уніян») віцэ-маршал авіяцыі Брытаніі ў адстаўцы, аналітык Шон Бэл. Тое, што адбываецца на фронце, экспэрт назваў пакуль «уверцюрай».

Бэл тлумачыць, што ёсць тры мэты, якія Кіеў, імаверна, захоча дасягнуць сваім контрнаступленнем. Па-першае, украінцы не павінны прайграць, пачаў ён.

З ягоных слоў, украінскія вайскоўцы захочуць адціснуць сілы Расеі і дабіцца ўстойлівага прагрэсу, а таксама паспрабуюць прабіць расейскую абарону. «Мы можам чакаць даволі разлютаваныя баі на лініі фронту ў найбліжэйшыя дні і тыдні», – дадае ён.

Адзначым, што 8 чэрвеня выданне The Washington Post заявіла аб пачатку контрнаступлення УСУ ў Запарожскім кірунку. У Мінабароны Украіны абмежаваліся каментаром, што акупантаў вымусілі на гэтым участку фронта перайсці да актыўнай абароны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках