28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Белакалос: ЗША папярэдзілі раздураныя «гарачыя галовы» ў Менску і Маскве

13
Алег Белакалос: ЗША папярэдзілі раздураныя «гарачыя галовы» ў Менску і Маскве
АЛЕГ БЕЛАКАЛОС

Адказ на правакацыі будзе зруйнавальны.

Галоўная ўправы выведкі Мінабароны Украіны заявіла, што Расея адпрацавала старты ракет па Нямеччыне і Польшчы з Беларусі. Чаго Крэмль дамагаецца такімі правакацыямі з выкарыстаннем менскага рэжыму?

Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з экспертам у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі фонду "Майдан замежных спраў", экс-дарадцам пасольства Украіны ў Канадзе і Кеніі Алегам Белакалосам.

- Я абсалютна згодны з ацэнкамі ўкраінскай вайсковай выведкі. Хацеў бы дадаць, што за апошнія некалькі дзён мы пачулі некалькі заяў ад афіцыйных прадстаўнікоў расейскай стараны наконт розных пагроз, і гэта можна ўспрымаць як шантаж. Адно з пасланняў РФ накіраванае наўпрост у бок ЗША.

Я маю на ўвазе заяву аб мадэрнізацыі так званай "Ядзернай трыяды". Адмова Расеі праводзіць кансультацыі ў рамках амэрыканска-расейскага Пагаднення аб кантролі над узбраеннямі, які заканчваецца ў 2026-ым годзе. РФ матывуе гэта тым, што датуль, пакуль ЗША не перастануць дапамагаць Украіне, ніякія перамовы немагчымыя.

Плюс да гэтага мы чулі заявы-пагрозы і пра валаконна-аптычныя камунікацыі, якія звязваюць краіны Захаду.

Інфармацыя аб адпрацоўцы старту ракет ідзе ў рэчышчы сённяшняй палітыкі Расеі, якая бачыць міжнародную вайсковую тэхнічную дапамогу Украіне. РФ уважае гэта за адзін з ключавых чыннікаў, які ўплывае на хаду баявых дзеянняў. У сувязі з гэтым усімі магчымымі спосабамі, правакацыямі, інфармацыйнымі і псіхалагічнымі аперацыямі імкнецца паўплываць на грамадскасць, эліту краін Захаду. Крэмль сцвярджае, што, маўляў, дапамога Украіне вядзе да эскалацыі. Увогуле гэта абсалютна кладзецца ў логіку сённяшніх дзеянняў РФ.

- Апошнім часам актыўна абмяркоўваецца тэма перамяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусь. Амэрыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі мяркуе, што рызыка нанясення ядзернага ўдару з Беларусі па Еўропе настолькі вялікая, што патрабуе прэвентыўнага развязання смяротнай пагрозы. Што мог бы зрабіць Захад у гэтай сітуацыі?

- Рызыка ёсць, але не бяруся сцвярджаць, наколькі яна высокая праз тое, што не валодаю ўсёй паўнатой інфармацыі. Я чакаю, што ў рамках саміту NATO ў Вільні, які пройдзе ў наступным месяцы, будзе зробленая цвёрдая заява аб тым, што краіны NATO не прымаюць расейскі шантаж. Гатовыя бараніць свае інтарэсы і пазіцыі ўсімі магчымымі спосабамі. Толькі жорсткі адказ можа спыніць раздураных дыктатараў.

- У Сэнаце ЗША зарэгістравалі рэзалюцыю, якая прапануе прызнаць ужыванне ядзернай зброі Расеяй супраць Украіны нападам на краіны NATO. Які лёс чакае рэжымы Лукашэнкі і Пуціна, калі яны наважацца на ўжыванне ядзернай зброі?

- Такія дзеянні Менска і Масквы не застаюцца без увагі і ЗША, і іншых краін NATO. Не выпадкова амэрыканскія заканадаўцы ўстурбаваныя такім агрэсіўным і авантурным курсам Крамля. Рэзалюцыя — элемент жорсткага адказу, які павінен папярэдзіць раздураныя «гарачыя галовы», і ў Расеі, і ў Беларусі аб тым, што «хлопцы, не жартуйце, бо адказ будзе зруйнавальны».

Натуральна, што зруйнавальны адказ прадугледжвае сур'ёзны спектр уздзеяння, які могуць чакаць абодва гэтых рэжыму, калі яны думаюць аб ужыванні зброі масавай знішчэння або нават пагражаюць яе ўжыць. Гэта, увогуле, з'яўляецца абуральным парушэннем усіх асноўных нормаў міжнароднага права і Статута ААН, на які, дарэчы, у Крамлі ўвесь час любяць спасылацца.

- Вы сказалі пра сур'ёзны спектр уздзеяння. Ён будзе толькі ў эканамічных санкцыях або мае на ўвазе і ваенныя дзеянні таксама?

- Цяпер ідуць дыскусіі ў тым ліку і з гэтай нагоды. Я пільнуюся таго, што аднымі эканамічнымі інструментамі агрэсію не спыніць.

Неаднаразова ў гісторыі мы бачылі спробы санкцыямі спыніць агрэсію, але гэта заканчвалася няўдала. Агрэсары разумеюць толькі адказ, які адэкватны іхнім паводзінам.

Спадзяюся, што папярэджанне будзе змяшчаць не толькі эканамічныя санкцыі, а і іншыя захады. У тым ліку тыя, якія цяпер у Сэнаце ЗША таксама абмяркоўваюцца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках