5 траўня 2024, Нядзеля, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў Шабекіна

32
Расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў Шабекіна

Перадавыя групы паказалі відэа з горада ў Белгародскай вобласці РФ.

Перадавыя штурмавыя групы расейскіх добраахвотнікаў увайшлі ў горад Шабекіна Белгародскай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Легіёна «Свабода Расеі».

«Заходзім! Зноў на роднай зямлі. Перадавая штурмавая група Легіёна і РДК заходзіць у прыгарад Шабекіна», - заявілі байцы Легіёна.

Як паведамляў сайт Charter97.org, байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу ваеннай аперацыі на тэрыторыі РФ.

Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгародскай вобласці.

Залпамі з «Градаў» знішчанае кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новай Тавалжанцы, побач з горадам Шабекіным.

Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках