«Для Лукашэнкі адлік ідзе на месяцы, а можа быць, і тыдні»
28- 4.06.2023, 13:10
- 25,996

Дыктатару праз сур'ёзную хваробу пагражае тое, што для яго можа быць «горш за смерць».
Беларускі палітык Валерый Цапкала ў інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы выдання gordonua.com Алесі Бацман распавёў, што ў Лукашэнкі сур'ёзнае захворванне сэрцава-судзіннай сістэмы.
Паводле яго звестак, хвароба невылечная і можа замаруджвацца гарманальнай тэрапіяй, але толькі «на пэўны час».
«Гэтае захворванне прагрэсуе. Сёння няма інструментаў, каб яго спыніць, - падкрэсліў Цапкала. - Цяпер я ўжо дакладна ведаю, што яму засталося...Увогуле, адлік ідзе на месяцы. Паводле той інфармацыі, якую я маю».
На думку апазіцыянера, Лукашэнку пагражае таксама страта працаздольнасці, што будзе для яго «горш за смерць».
«Для яго і для ўсяго свету больш сумная гісторыя будзе, калі ён будзе сядзець і нічога не цяміць, будзе выдаваць сентэнцыі кшталту «я ўчора размаўляў са сваёй мамай». Відавочна, што ў такім стане дыктатар дакладна не хоча, каб яго запомнілі. Для яго лепей было б памерці. Прадбачыць, калі гэта адбудзецца, немагчыма. Але гэта можа адбыцца цягам найбліжэйшых месяцаў, а можа, і тыдняў», – дадаў Цапкала.
Ён мяркуе, што Лукашэнка - «збіты лётчык» і пытанне транзіту ўлады ў Беларусі ўжо на парадку дня.
Як паведамляў сайт Charter97.org, учора стала вядомая назва невылечнай хваробы, якую дыягнаставаў у Лукашэнкі кансіліум лекараў у Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы. У дыктатара выяўлены сіндром дысемінаванага ўнутрысудзіннага згортвання (ДУЗ-сіндром). Гэта захворванне характарызуецца парушэннямі ў сістэме згортвання крыві, пры якім адбываецца ўтварэнне множных тромбаў.