26 красавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нас ужо мужыкі заканчаюцца»: расейскія прапагандысты панікуюць у жывым эфіры

25
«У нас ужо мужыкі заканчаюцца»: расейскія прапагандысты панікуюць у жывым эфіры

На канале НТВ усплыла «няёмкая праўда» пра вайну.

У Расеі набірае абароты антываенная кампанія, а праціўнікі працягу вайны з Украінай пачынаюць адкрыта гаварыць аб гэтым у эфірах крамлёўскіх каналаў.

У Сеціве з'явіўся фрагмент відэа эфіру ток-шоў «Месца сустрэчы» на канале НТВ, падчас якога запрошаны ў студыю экспэрт Барыс Надзеждзін заклікаў згортваць баявыя дзеянні, бо вялізныя страты расейскіх вайскоўцаў ва Украіне хаваць больш не атрымліваецца.

З ягоных слоў, дэфіцыт мужчынскага насельніцтва ўсё часцей кідаецца ў вочы ў расейскіх гарадах.

Больш за тое, з ягоных слоў так званая «перамога» Расеі ў Бахмуце абярнулася поўным разбурэннем горада і ўцёкамі з яго жыхароў.

Такім чынам «нязручная праўда» аб метадах вядзення вайны расейскага войска стала здабыткам грамадскасці ў жывым эфіры.

«У нас ужо мужыкі заканчваюцца, няма каму ваяваць! Бахмут не вызвалены, а сцёрты з зямлі. Горад у якім жыло 70 000 чалавек, дзіцячыя садкі былі. Цяпер сцёрты з зямлі. Перамога выглядае так, захапіць руіны без людзей?», - адзначыў Надзеждзін.

«Яшчэ адна раптоўная порцыя здаровага сэнсу, ад якога так каражыць прыдуркаў і шкоднікаў з Z-псіхушкі. Тэзы аб тым, што такое «вызваленне», як у Бахмуце, не мае сэнсу, а страты Расеі неабгрунтаваныя і марныя, адкрыта гучаць у эфіры аднаго з самых рэйтынгавых ток-шоў на НТВ. Усім ужо зразумела, што гэты маразм нічым добрым для Расеі не скончыцца», - каментуюць відэа Telegram-канал «Сеятель ветра».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках