19 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple прэзентавала новы MacBook Air і два настольныя кампутары

2
Apple прэзентавала новы MacBook Air і два настольныя кампутары

Прэзентацыя прайшла ў штаб-кватэры Apple у Куперціна.

Амерыканская карпарацыя Apple прэзентавала новы ноўтбук MacBook Air, настольны кампутар Mac Pro і кампактны Mac Studio. Прэзентацыя прайшла на Сусветнай канферэнцыі распрацоўнікаў Apple (WWDC) у штаб-кватэры кампаніі Apple Park у Купертына (штат Каліфорнія), трансляцыя ішла на Youtube.

Навінкі прэзентавалі кіраўнік карпарацыі Цім Кук, кіраўнік аддзела апаратнага забеспячэння Apple Джон Тэрнус і віцэ-прэзідэнтка групы Кейт Бержэрон.

Новы MacBook Air – гэта лёгкі ноўтбук з дыяганаллю 15 цаляў вагой блізу 1,4 кг. Ён прэзентаваны ў тых самых колерах, што і папярэдняя 13-цалевая версія – золата, срабрысты і «шэры космас».

Прылада абсталяваная чыпам М2, новым дысплэем і раздымам для навушнікаў 3,5 мм. Кошты ноўтбука MacBook Air пачынаюцца ад $1299.

Настольны кампутар Mac Studio працуе на базе працэсара M2 Ultra, 76-ядзернага графічнага працэсара, які на 30% хутчэйшы, чым у папярэдняй версіі, сцвярджаюць у кампаніі.

Настольны кампутар Mac Pro таксама абсталяваны чыпам M2 Ultra. Ён працуе ў тры разы хутчэй, чым кампутары Mac на базе Intel, паведамілі прадстаўнікі карпарацыі. Ён прапануецца як у вежавым, так і ў стойкавым корпусе. Кошт прылады стартуе ад $6999.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках