26 красавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія добраахвотнікі выставілі жорсткія патрабаванні вайсковаму кіраўніцтву РФ

11
Расейскія добраахвотнікі выставілі жорсткія патрабаванні вайсковаму кіраўніцтву РФ

Горад Шабекіна ў Белгародскай вобласці - ужо вызваленая тэрыторыя.

Расейскія добраахвотнікі з Легіёна "Свабода Расеі" і "Рускага добраахвотніцкага корпуса" (РДК) звярнуліся да кіраўніцтва РФ з жорсткім патрабаваннем. Яны патрабуюць пакінуць горад Шабекіна ў спакоі і спыніць пастаянныя бамбаванні.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы легіёна "Свабода Расеі".

Байцы заявілі, што раней разам з РДК звярталіся да губернатара Вячаслава Гладкова, каб ён спыніў бессэнсоўныя забойствы, але ён не ўплывае на сітуацыю, таму яны звяртаюцца да кіраўнікоў гэтай аперацыі і да цэнтру прыняцця пастаноў.

”Мы заклікаем вас спыніць баявыя вылеты, авіяцыйныя ўдары, бамбаванні, артылерыйскія абстрэлы і ракетныя ўдары памежных з Украінай тэрыторый! Ад вашых дзеянняў пакутуюць простыя расейскія людзі, іх дамы, аб'екты крытычнай інфраструктуры, заводы, прадпрыемствы. Мірныя жыхары вобласці не заслугоўваюць быць забітымі сваімі ж братамі. Мы хочам іх выратаваць і выратаваць усю Расею”, - гаворыцца ў паведамленні.

Яны заявілі, што гэтыя тэрыторыі ўжо вызваленыя ад расейскага рэжыму і яны збіраюцца навесці парадак на гэтых тэрыторыях і паказаць, якой павінна быць Расея.

Таксама яны звярнуліся да жыхароў Шабекіна і Белгародскай вобласці.

“Заставайцеся ў бяспецы. Па трывозе адразу прайдзіце ў сховішча. Беражыце сябе і блізкіх. Неўзабаве вы зможаце вярнуцца ў свае дамы, а разбураныя падчас гэтай вызвольнай аперацыі будуць адбудаваныя!” - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, раней паведамлялася, што губернатар Белгарадскай вобласці запісаў відэазварот, у якім запэўніў, што на тэрыторыі яго рэгіёна на сённяшні дзень “супраціўніка няма”.

Акрамя таго, мы раней інфармавалі, што 5 чэрвеня ў РФ прызналі, што не кантралююць Новую Тавалжанку на Белгарадшчыне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках