Іншаземцы завезлі ў Беларусь фальшывыя еўры, каб абмяняць іх у даверлівых людзей
7- 7.06.2023, 21:06
- 11,480
Яны паспелі абмяняць шэсць купюраў €500.
Аператыўнікі, якія займаюцца барацьбой з эканамічным злачынствамі, затрымалі траіх замежнікаў за збыт фальшывых еўраў.
Як паведамляюць у ГУУС Менгарвыканкама, 49-гадовы фігурант, ягоны 41-гадовы і 24-гадовы суўдзельнікі набылі на тэрыторыі Расеі падробленыя банкноты еўра і ўвезлі ў Беларусь з мэтай далейшага продажу. У Менску яны знайшлі ахвотнага набыць замежную валюту паводле выгаднага курсу (абмянялі яму 6 купюраў €500 кожная), пасля чаго той накіраваўся ў банк. Там выявілі прыкметы падробкі і выклікалі міліцыю.
Падазраваных затрымалі. Пад ашалёўкай іхняга аўтамабіля знайшлі канверт, у якім было яшчэ 47 аналагічных купюраў.
Дарэчы, за мінулы год супрацоўнікі банкаў знайшлі 891 падробленую банкноту і 3 фальшывыя манеты. Гэта на 9% больш, чым год таму.