18 жнiўня 2026, aўторак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламатка з Эквадора вылучаная кандыдаткай на пасаду генеральнага сакратара ААН

2
Дыпламатка з Эквадора вылучаная кандыдаткай на пасаду генеральнага сакратара ААН

З 2017 года гэтую пасаду займае Антоніу Гутэрыш.

Эквадорская дыпламатка Івон Бакі вылучаная кандыдаткай на пасаду генеральнага сакратара ААН. Пра гэта паведаміла сама дыпламатка ў сацсетцы X. Яна была вылучаная на гэтую пасаду Каралеўствам Тонга.

Генеральнага сакратара ААН абіраюць на пяць гадоў з магчымасцю пераабрацца яшчэ на адзін тэрмін. З 2017 года гэтую пасаду займае Антоніу Гутэрыш. Цяпер на гэтую пасаду прэтэндуюць сем кандыдатаў. Сярод іх — генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі, былая Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека і прэзідэнтка Чылі Мішэль Херыя, былы намеснік генеральнага сакратара ААН Олара Отунну і іншыя.

Івон Бакі працавала паслом Эквадора ў Францыі, Катарэ і ЗША. У Злучаных Штатах яна стала першай жанчынай-дыпламаткай Эквадора, прызначанай на гэтую пасаду. У 2003 годзе яе прызначылі міністаркай прамысловасці і прадукцыйнасці Эквадора. У 2007–2009 гадах яна была старшынёй Андскага парламента.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках