Доўга служаць і не падводзяць: названы патрыманыя аўтамабілі з найлепшымі рухавікамі
11- 1.07.2023, 21:34
- 17,342
Эксперты склалі рэйтынг.
Аўтаэксперты звычайна раяць выбіраць аўта на другасным рынку вельмі старанна. Аднак існуюць важныя індыкатары, на якія трэба звярнуць увагу ў першую чаргу. Адным з іх ёсць наяўнасць якаснага і магутнага рухавіка ўнутранага згарання. Уласны ТОП-10 склалі ў асацыяцыі «УкрАвтопром».
1. Volkswagen Passat W8 – гэты аўтамабіль абсталяваны ўнікальным 4,0-літровым рухавіком W8 магутнасцю 275 к.с. Вытворчасць мадэлі W8 доўжылася ўсяго чатыры гады, і Passat быў адзіным аўтамабілем, абсталяваным такім рухавіком.
2. Alfa Romeo GTV – першапачаткова мадэль прапаноўвалася з 2,0-літровым рухавіком Twin Spark магутнасцю 155 к.с., але пазней з'явіўся магутны 3,0-літровы Busso V6 з 220 к.с.
3. BMW i8 - гэты аўтамабіль быў першым масавым гібрыдным спартовым аўтамабілем у свеце, які спалучаў 1,5-літровы бензінавы рухавік з турбанаддувам магутнасцю 228 к.с. і электраматор магутнасцю 141 к.с.
4. BMW M3 (E46) – 3,2-літровы шасціцыліндравы рухавік распрацаваны з магутнасцю 338 к.с., што дазваляе дасягнуць 100 км усяго за 4,5 секунды.
5. ASTON MARTIN DB9 пад капотам гэтага аўтамабіля знаходзіцца 5,9-літровы V12, які застаецца нязменным з цягам часу.
6. VAUXHALL MONARO VXR гэты аўтамабіль абсталяваны грукатлівым V8 магутнасцю цэлых 328 к.с.
7. Ford Fiesta ST адрозненнем гэтага аўтамабіля з'яўляецца 1,6-літровы Ecoboost рухавік ад Ford з турбанаддувам магутнасцю 182 к.с., распрацаваны для эфектыўнай канкурэнцыі з вялікімі агрэгатамі.
8. Maserati Granturrismo дзякуючы 4,7-літроваму V8 гэты аўтамабіль мае магутнасць 433 к.с., што дазваляе яму разагнацца да 100 км/г усяго за 4,9 секунды.
9. FIAT 500 TWINAIR - гарадскі аўтамабіль з маленечкім двухцыліндравым турбарухавіклм магутнасцю 82 к.с., які выдаткоўвае ўсяго 3 літра паліва на 100 кіламетраў.
10. MAZDA RX-8 спартовае купэ, якое прыводзіцца ў рух 1,3-літровым ротарным рухавіком. Характэрна, што гэта практычна апошняя мадэль Mazda, якая прапанавала гэты хуткасны тып рухавіка.