УСУ з дапамогай дрона Vampire знішчылі варожы склад на Бахмуцкім кірунку
2- 21.08.2023, 20:15
- 3,588
Відэафакт.
Украінскія дроны Vampire падбілі расейскі склад і баявую браняваную машыну на Бахмуцкім кірунку.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра лічбавай трансфармацыі Міхаіла Фёдарава.
«Баявую задачу выканала падраздзяленне CODE 9.2. Падчас місіі расейцы спрабавалі пасадзіць “птушачку” дзякуючы РЭБу», – гаворыцца ў паведамленні.
Фёдараў дадаў, што дрон эфектыўна адпрацаваў і вярнуўся дадому.
«Крута, што беспілотнік менавіта ўкраінскай вытворчасці паказаў такі магутны вынік. Прадаўжаем працаваць, каб нашыя вытворцы дронаў мелі ўсе магчымасці для развіцця і маштабавання», – напісаў міністр.