12 траўня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскіх танках заўважылі незвычайныя канструкцыі

25
На расейскіх танках заўважылі незвычайныя канструкцыі

Экспэрты распавялі, ці дапаможа акупантам чарговы выгляд "мангала".

У пачатку студзеня расейская прапаганда актыўна нахвальвала новы комплекс радыёэлектроннай барацьбы "Валнарэз", які павінен быў не даваць украінскім дронам знішчаць тэхніку акупантаў. Аднак яго эфектыўнасць больш сціплая і таму расейцы піяраць новую "суперглушылку" - "Санія".

Пра гэта паведамляе ўкраінскі журналіст Андрэй Цапліенка. Паводле ягоных слоў, новая расейская глушылка нібыта працуе выключна супраць FPV-дронаў, якія выкарыстоўваюць як камікадзэ.

Акупанты сцвярджаюць, што “Санія” можа здушваць як адзіночныя дроны, так і цэлыя роты БПЛА на адлегласцях да 1,5 км ад танка, пасля чаго атака становіцца немагчымай. А пасля пасадкі БПЛА комплекс аўтаматычна адключаецца.

Аўтар Telegram-канала “Танкі. Гісторыя і сучаснасць” падкрэслівае, што “Санія”, хоць і заяўлены як найноўшы аўтаматычны купальны комплекс выяўлення і здушэнне FPV-дронаў, напраўду выглядае вельмі прымітыўна і падобны да самаробкі.

“Мяркуючы з усяго, “Валнарэз” – усё, вось і з'явілася новая распрацоўка. Пакуль выглядае гэта простым калгасам, у пачатку - выродлівы мангал з аконных кратак, потым рагаты мангал, потым будзе мангал з галінастымі рогамі”, - апісвае аўтар канструкцыю новай “глушылкі”.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках