Амаль 90% французаў падтрымліваюць пратэсты фермераў
8- 24.01.2024, 21:44
- 4,210
Апытанне.
89% грамадзянаў Францыі падтрымліваюць правядзенне пратэстамі фермераў праз пагаршэнне эканамічных умоваў, прычым большасць назіраецца сярод прыхільнікаў усіх палітычных партый.
Пра гэта сведчыць апытанне фірмы Odoxa-Backbone Consulting для выдання a target="_blank" href=https://www.lefigaro.fr/>Le Figaro.
Найбольшая падтрымка фермерскіх пратэстаў назіраецца сярод выбарнікаў правацэнтрысцкіх "Рэспубліканцаў", гістарычна блізкіх да фермераў (97%), тады як у партыі прэзідэнта Эманюэля Макрона такіх значна менш (81%, прычым з іх цалкам падтрымліваюць пратэсты 38%).
Такі ўзровень падтрымкі, піша Le Figaro, можна растлумачыць вельмі высокім узроўнем папулярнасці фермераў сярод насельніцтва.
Больш за 9 з 10 французаў (93%) сцвярджаюць, што ўхвальна ставяцца да фермераў, у тым ліку 44% – "вельмі добра". Паводле ўзроўню папулярнасці з прафесіяй фермера могуць параўнацца толькі медсёстры, сведчыць апытанне.
Акрамя таго, 78% рэспандэнтаў крытыкуюць аграрную палітыку Еўрапейскага Звязу як "хутчэй негатыўную" для французскіх фермераў, а 83% абвінавачваюць у такім стаўленні да фермераў і французскую ўладу.
Яшчэ з вечару 22 студзеня фермеры пачалі перакрываць дарогі ў многіх месцах па ўсёй тэрыторыі Францыі, выкарыстоўваючы сваю тэхніку і блокі з саломы. Акцыі з'яўляюцца дадатковым ціскам на ўладу на фоне перамоваў, якія пачаліся з панядзелка.