Савудыты «падклалі свінню» Расеі на нафтавым рынку
- 7.01.2024, 19:56
- 10,288
Расейская нафта можа яшчэ больш страціць прывабнасць на азіяцкім рынку.
Пасля таго як Злучаныя Штаты ўзмацнілі кантроль за выкананнем цэнавай граніцы расейскай нафты, пакупнікі ў Азіі і ўдзельнікі ланцужка паставак сталі выяўляць вялікую асцярожнасць пры рабоце з сыравінай з РФ.
У перспектыве расейская нафта можа яшчэ больш страціць прывабнасць на азіяцкім рынку, асабліва з улікам навіны аб пастанове Савудаўскай Арабіі, якая з'явілася ў нядзелю, знізіць цану нафты на ўсіх сусветных рынках, у тым ліку азіяцкім.
Як паведамляе Bloomberg, савудаўская дзяржаўная кампанія Saudi Aramco апусціла цану сваёй асноўнай маркі Arab Light для паставак на азіяцкі рынак на 1,5-2 даляры за барэль.
Зніжэнне цаны закранула і лютаўскія пастаўкі для Міжземнамор'я, паўночна-заходняй Еўропы і паўночнаамэрыканскага рынку.
У матэрыяле агенцтва адзначаецца, што на такі крок Эр-Рыяд пайшоў з улікам павелічэння паставак амэрыканскай нафты і звязанай з гэтым асцярогі што да магчымага лішку прапановы. На фоне скарачэння дзяржавамі, якія ўваходзяць у картэль OPEC+, аб'ёмаў экспарту амэрыканская старана пад канец 2023 года наблізілася да сусветнага рэкорду ў аб'ёмах нафтаздабычы.
Тым часам Reuters паведамляе, што імпарт іранскай нафты ў Кітай скараціўся праз рост яе цаны для кітайскіх пакупцоў.
Прадстаўнікі галіны дапускаюць, што скарачэнне паставак нафты ў КНР можа быць выклікана змякчэннем амэрыканскіх санкцый у дачыненні да Вэнэсуэлы, у выніку чаго нафта з гэтай паўднёваамэрыканскай краіны стала пастаўляцца ў ЗША і Індыю.