20 жнiўня 2026, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Інцыдэнт з Ан-124 стаў «апошняй кропляй» для Германіі

СМІ: Інцыдэнт з Ан-124 стаў «апошняй кропляй» для Германіі
Фота: Ан-124 (GettyImages)

Новыя структуры будуць распрацоўваць сродкі абароны ад дронаў.

У Германіі абмяркоўваюць, ці можна абараніць самалёты ад дронаў. Дыскусія, як піша Defence Express, узнікла пасля інцыдэнту з украінскім транспартным самалётам у аэрапорце Лейпцыга.

Зазначаецца, што невялікія FPV-дроны могуць лёгка пранікаць нават на ахоўваемыя аб’екты — як грамадзянскія, што адносяцца да крытычнай інфраструктуры, так і вайсковыя. Распрацоўкай і ацэнкай тэхналогій абароны аэрапортаў, грамадскіх мерапрыемстваў, аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ў Германіі займаецца нядаўна створаны даследчы цэнтр на базе аэракасмічнага цэнтра Deutsches Zentrum für Luft- und Raumfahrt (DLR). Ён папоўніў шэраг устаноў, што займаюцца гэтым пытаннем.

Прадстаўнікі ўрада падкрэсліваюць, што пагроза з боку дронаў з’яўляецца часткай «ценявой вайны XXI стагоддзя». Гэтую пагрозу апошнім часам часта выкарыстоўвае РФ, запускаючы дроны без распазнавальных знакаў над важнымі аб’ектамі, у тым ліку вайсковымі. У прыватнасці, дроны ляталі над сістэмай супрацьракетнай абароны Arrow 3, якую Германія набыла ў Ізраіля. Нягледзячы на спробы іх збіць, дроны пакінулі месца здарэння непашкоджанымі. Пасля гэтага адбыўся інцыдэнт з украінскім самалётам, які стаў дадатковым сведчаннем таго, што абарона падобных аб’ектаў неабходная тэрмінова.

У той жа час, як пацвердзіў і прадстаўнік Мінабароны Германіі Мітко Мюлер, забяспечыць стоадсоткавую кругласутачную абарону «на працягу дзясяткаў тысяч кіламетраў агароджаў немагчыма».

Хаця існуюць удалые рашэнні, такія як даследчы праект IDAS-PRO. У межах гэтага праекта, нагадалі аўтары, летась былі праведзеныя заключныя выпрабаванні дэманстратара сістэмы для барацьбы з невялікімі дронамі.

«Комплекс аб’ядноўваў розныя радыёлакацыйныя сістэмы і г. д., а таксама сродкі РЭБ і зенітныя дроны, каб забяспечыць поўны цыкл ад выяўлення да ідэнтыфікацыі і супрацьдзеяння беспілотніку», — гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках