Менскі таксіст атрымаў замову на паездку ў Расею і насцярожыўся
18- 2.10.2024, 10:08
- 29,010
Як высветлілася, не дарма.
У Менску пільны таксіст дапамог затрымаць кур'ера тэлефонных ашуканцаў, паведамілі ў МУС.
Кіроўца таксі паведаміў на лінію, што прыняў заказ з замежнага нумара аб паездцы з Менска ў Расею. Мужчына выказаў здагадку, што пасажыр з`яўляецца ўдзельнікам ашуканскай схемы.
Адначасова ў міліцыю патэлефанаваў 74-гадовы мянчук, які перадаў незнаёмцу 60 тысяч даляраў нібыта для дапамогі сваячцы, якая трапіла ў ДТЗ.
Аператыўнікі выехалі на абодва выклікі і ўстанавілі абставіны здарэння.
«Пасажырам таксі быў 46-гадовы жыхар сталіцы, які выконваў заданне тэлефонных аферыстаў. Напярэдадні ён знайшоў у мэсэнджкры прапанову аб падпрацоўцы. Гэта стала ягоным першым і апошнім заданнем. Усе грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя пацярпеламу», - паведамілі ў МУС.
Следчымі распачатая крымінальная справа за махлярства.