МНС папярэдзіла пра магчымыя перабоі з выклікамі экстранных службаў
1- 7.10.2024, 21:01
- 2,882
Перабоі магчымыя цягам дзвюх начэй запар.
Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі папярэдзіла пра «магчымыя перабоі» з выклікамі экстранных службаў – міліцыі, хуткай, газавікоў і саміх ратавальнікаў. Чакаецца, што датэлефанавацца на гэтыя нумары жыхарам краіны можа быць складана цягам дзвюх начэй запар.
У прэс-службе Магілёўскай абласной управы МНС Беларусі паведамілі, што праз правядзенне тэхнічных працаў на «Белтэлекаме» магчымыя перабоі «ў прадстаўленні паслуг тэлефаніі».
Чакаецца, што адразу цягам дзвюх начэй – з 00:00 да 06:00 8 кастрычніка і з 00:00 да 06:00 10 кастрычніка – «магчымыя перапынкі» ў працы выходных выклікаў па ўсёй Беларусі.
Размова ідзе ў тым ліку пра званкі ў экстранныя службы на нумары 101/112, 102, 103 і 104.