3 снежня 2024, aўторак, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тлустая» цэль: на Данбасе ліквідаваны намеснік камбрыга УС Расеі Лебедзеў

26
«Тлустая» цэль: на Данбасе ліквідаваны намеснік камбрыга УС Расеі Лебедзеў

Высокапастаўленага акупанта пахаваюць сёння ў Растове-на-Доне.

На вайне супраць Украіны развітаўся з жыццём высокапастаўлены расейскі палкоўнік Аляксандр Лебедзеў. Ён займаў пасаду намесніка камандзіра 9-й мотастралковай брыгады 51-й арміі УС Расеі.

Некалькі некралогаў, прысвечаных акупанту, з'явіліся на днях у расейскіх Z-пабліках, паведамляе «Дыялог.UA».

Падрабязнасці ліквідацыі высокапастаўленага акупанта ўтойваюцца.

Вядома толькі тое, што ён стаў «грузам 200» у мінулы аўторак, 26 лістапада, у Данецкай вобласці. На гэтым адрэзку фронту ідзе актыўны наступ УС Расеі.

«Загінуў пры выкананні баявой задачы», - гаворыцца ў некралогах.

Акупанта пахаваюць сёння, 30 лістапада, у расейскім Растове-на-Доне.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках