У Беларусь прыходзіць новы брэнд электракараў
15- 5.11.2024, 20:49
- 9,258
Зразумела, кітайскі.
У Беларусі ў снежні стартуюць афіцыйныя продажы аўтамабіляў пад брэндам Avatr. Эксклюзіўным дыстрыбутарам стала кампанія «Аўтавельт», а шоўрум брэнду размесціцца на тэрыторыі цэнтра «Аўтаідэя», які займаўся продажам BMW, паведамляе «Люстэрка».
Электрамабілі Avatr, якія выпускае буйная кітайская дзяржаўная кампанія Changan, будуць пастаўляцца наўпрост з завода кампаніі-вытворцы ў кітайскім Чунцыне.
На гэты момант мадэльны шэраг уключае красовер Avatr 11, гран-купэ Avatr 12 і сярэднепамерны красовер Avatr 07. Паводле словаў дыстрыбутара, аўтамабілі маркі адрозніваюцца хуткім разгонам і высокім запасам ходу.
Усе аўтамабілі, якія будуць прадавацца ў Беларусі, атрымаюць заводскую гарантыю на 5 гадоў ці на 120 000 км прабегу.
Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне еўрапейскія і амерыканскія аўтамабільныя брэнды разарвалі супрацоўніцтва з Расеяй і Беларуссю. Нішу запоўнілі кітайскія аўтавытворцы.