Францыя перадасць Украіне дзясяткі гаўбіц Caesar
2- 10.02.2024, 20:46
- 6,308
Пра гэта заявіў Зяленскі пасля размовы з Макронам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з кіраўніком Францыі Эмануэлем Макронам.
Як паведамляе прэс-служба Зяленскага, кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў Францыі за неаслабную падтрымку, як на ўзроўні адміністрацыі Макрона, так і на ўзроўні французскага грамадства.
Лідары дзвюх дзяржаў абмеркавалі існую сітуацыю на полі бою і абарончыя патрэбы Украіны, сярод якіх дроны, артылерыйскія сістэмы і набоі, сродкі РЭБ і сістэмы СПА розных тыпаў, як пераносныя, так і далёкага радыусу дзеяння.
Пры гэтым, прэзідэнт Украіны высока ацаніў стварэнне Францыяй і ЗША «кааліцыі артылерыі», у рамках якой Парыж перадасць Украіне дзясяткі артылерыйскіх сістэм Caesar і набояў да іх.