27 лiпеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі дзве расейскія БМП, мінамётны разлік і групу пяхотнікаў

2
УСУ знішчылі дзве расейскія БМП, мінамётны разлік і групу пяхотнікаў

Відэафакт.

Байцы 128-й асобнай горна-штурмавой Закарпацкай брыгады з дапамогай прыстасаваных для скідаў супрацьтанкавых мін аператары дронаў знішчылі дзве расейскія БМП. Яшчэ адной цэллю ўкраінскіх воінаў стаў мінамётны разлік акупантаў. Яго знішчылі скідам гранаты ад РПГ.

Пра гэта паведамілі на старонцы брыгады, паведамляе Цэнзор.НЕТ.

«На сваю бяду, расейскія мінамётчыкі трымалі міны занадта блізка, яны і здэтанавалі для іх «развітальным салютам». Такая ж бяда напаткала групу пяхотнікаў, якія пасля няўдалай атакі задумалі схавацца ў будынку са складам боепрыпасаў. Адзін паспяховы скід з дрона і боепрыпасы ўзарваліся разам з асабовым складам. Адразу чацвёра расейцаў - «200». Яшчэ трое пяхотнікаў надумалі схавацца пад сваёй БМП, аднак для FPV-дрона дастаць іх сталася не такой складанай задачай. Вынік - трое расейцаў перайшлі ў разрад «200». І разыначка роліка - залёт FPV-дрона проста ў бліндаж з выбухам і ліквідацыяй пяхоты», - адзначылі байцы брыгады, дадаўшы, што ўсе страты расейцаў пацверджаныя звесткамі радыёперахопу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках