Калі ўкраінскія лётчыкі закончаць навучанне на F-16 у ЗША
1- 21.02.2024, 20:16
- 6,944

У Паветраных сілах назвалі тэрміны.
Украінскія лётчыкі, верагодна, ужо ў пачатку лета закончаць навучанне на знішчальніках F-16 у Злучаных Штатах Амерыкі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны Юрыя Ігната ў эфіры тэлемарафону.
«Лётчыкі ў Арызоне (штат у ЗША – рэд.) пачалі вучыцца пазней, чым у Даніі. Таму чаканыя тэрміны – гэта пачатак лета плюс-мінус», – расказаў Ігнат.
Ён дадаў, што тэрміны неабходна ўдакладняць у партнёраў, якія займаюцца падрыхтоўкай пілотаў.
Паводле словаў Ігната, дэталі графікаў навучання ўкраінскіх пілотаў раскрываць нельга.