20 траўня 2026, Серада, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая ўводзіць для прадпрымальнікаў чарговую змену

9
Падатковая ўводзіць для прадпрымальнікаў чарговую змену

Яна закране ўсіх.

З 1 ліпеня ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны будуць у абавязковым парадку падаваць падатковыя дэкларацыі ў электронным фармаце. Пра гэта паведамляе інспекцыя МПЗ Менска.

Цяпер такі абавязак прадугледжаны для ІП, якія плацяць падатак на даданую вартасць. З 1 ліпеня гэта рабіць трэба будзе ўсім прадпрымальнікам. Змяненне прадугледжанае праўкамі, якія ўнеслі ў Падатковы кодэкс.

Таксама для індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 студзеня ўвялі падвышаны падаходны падатак, калі іх гадавыя прыбыткі перавысяць 500 тысячаў рублёў. У такім выпадку з сумы перавышэння давядзецца заплаціць падатак 30%, а не 20%, як было ў 2023 годзе.

Для ІП таксама павысілі стаўкі адзінага падатку. Да прыкладу, тыя, хто займаюцца здачай у кароткатэрміновую арэнду нерухомасці, у Менску цяпер плацяць збор 667 рублёў (раней – 620 рублёў), а ў абласных гарадах – 621 рубель (раней – 578 рублёў). Гэты падатак трэба ўносіць за кожную кватэру, жылы дом, садовы домік ці лецішча.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках