27 красавiка 2024, Субота, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка разбурыў версію Крамля: у ISW ацанілі наступствы

Лукашэнка разбурыў версію Крамля: у ISW ацанілі наступствы

Словы дыктатара супярэчаць заявам Пуціна.

Сваёй заявай пра тое, што нападнікі з «Крокус Сіці Хол» спачатку ўцякалі ў бок Беларусі, дыктатар Лукашэнка падарваў наратывы Крамля аб датычнасці Украіны. Магчыма, такім чынам ён спрабаваў прадухіліць дыскусіі аб гіпатэтычных сувязях нападнікаў з яго краінай, указаўшы на ролю беларускіх сілавікоў у арыштах падазраваных.

На гэта звярнулі ўвагу аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Там нагадалі, што 26 сакавіка Лукашэнка паведаміў, што стралкі планавалі ўцячы з Бранскай вобласці РФ у Беларусь, але краіна ўвяла ўзмоцнены рэжым бяспекі. Гэта прымусіла нападнікаў змяніць курс на расейска-украінскую мяжу.

«Здагадкі Лукашэнкі аб тым, што нападнікі накіроўваліся ў бок Беларусі да таго, як беларускія і расейскія спецслужбы прымусілі іх змяніць кірунак, катэгарычна супярэчыць сцвярджэнням Пуціна наконт планаваных уцёкаў нападнікаў", - адзначылі аналітыкі.

Яны адзначылі, што на відэа з геалакацыяй ад 23 сакавіка бачна, як расейскія вайскоўцы захапілі чатырох нападнікаў у лясной зоне ўздоўж трасы E101 прыкладна за 20 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад расейскага горада Бранск. Пазначанае месца здымкі размешчанае прыкладна за 95 кіламетраў ад украінскай мяжы, або за 130 кіламетраў ад месца, дзе E101 перасякае Украіну. Гэты пункт размешчаны прыкладна за 124 кіламетры ад беларускай мяжы і прыкладна за 25 кіламетраў ад трасы А-240, якая вядзе ў Гомель, Беларусь.

Паводле заявы Лукашэнкі, зламыснікі спачатку ехалі па трасе А-240 у бок Беларусі, але ўбачылі блокпасты ці іншыя аб'екты і змянілі курс на ўсход па лясных дарогах да трасы E101.

«Здагадкі пра тое, што нападнікі накіроўваліся ў Беларусь, магчыма, каб знайсці там прытулак, маглі мець згубныя палітычныя наступствы для Лукашэнкі і ягонага рэжыму. Гэта выклікала б пытанне аб тым, чаму яны думалі, што там ім будзе больш бяспечна, і хто, на іх думку, мог бы іх там прыняць», - мяркуюць аналітыкі.

«Хоць заява Лукашэнкі падрывае існы крамлёўскі наратыў, яна змяншае яго ўразлівасць да спроб Крамля выкарыстоўваць непублічную інфармацыю аб першапачатковых планах уцёкаў нападнікаў, каб ціснуць на яго ў будучыні», – дадалі ў ISW.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках