27 красавiка 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Памежнікі былі непахісныя - нам давялося вяртацца»

1
«Памежнікі былі непахісныя - нам давялося вяртацца»

Як беларусы пераязджаюць мяжу з візай РВН.

Пасля закрыцця праграмы Poland. Business Harbour праверкі ўладальнікаў такіх віз на польскай мяжы прыкметна ўзмацніліся. Тэлеграм-канал Dzik Pic сабраў гісторыі беларусаў, якія перасякалі мяжу з візай PBH у лютым-сакавіку.

«Нешта там у кампутары правяралі»

«Калі ўязджала ў Беларусь, нічога не пыталіся ні палякі, ні беларусы. Пры ўездзе ў Польшчу польскія папрасілі выпіску з [рэестра] CEIDG і кантракт з кампаніяй. Потым сказалі адысці ўбок і пачакаць, пакуль дакументы правераць. У выніку нешта там у кампутары правяралі (мабыць, дзейнае/нядзейнае ІП) і прапусцілі».

«Загадзя папярэдзілі дырэктара, каб ён быў на сувязі нават уначы»

«У снежні мы атрымалі візу РВН па спісах [Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю] PAIH (падавалі дакументы групай на рэлакацыю аддзела), у такім выпадку не прадугледжаная рэкамендацыя ці запрашэнне на працу. Пераезд запланавалі на вясну. Але наш працадаўца набраў штат і ў яго адпала неабходнасць падпісваць з намі кантракт. Таму мы наважылі адкрыць ІП і працаваць з контрагентам з ЗША.

У пачатку сакавіка мы адправіліся на мяжу з Польшчай. Праз сем гадзінаў чакання на мяжы палякі папрасілі дакументы, а ў нас акрамя візы нічога не было. Мы доўга спрабавалі растлумачыць, што для гэтага тыпу візы дамова не прадугледжаная. Яны былі непахісныя - нам давялося вяртацца.

Мы вярнуліся ў Берасце і знайшлі кантакт бізнэс-інкубатара Badztu PSA. Літаральна за адзін працоўны дзень нам падрыхтавалі дамову аб намерах адкрыць і абслугоўваць ІП, выслалі кантракт. На наступны дзень мы зноў паехалі на другое кола. Загадзя папярэдзілі дырэктара аб праходжанні мяжы, каб ён быў на сувязі нават уначы. На гэты раз у нас праверылі дакументы, патэлефанавалі на нумар з дамовы і пасля 15-хвіліннай размовы ўсё ж прапусцілі. Я польскую не асабліва разумею, але, здаецца, удакладнялі, калі мы звярнуліся, якую дзейнасць будзем весці, з якой краіны контрагент».

«Давялося крыху панервавацца»

«Мы лёталі па РВН візах у адпачынак з Кракава на Балі ў канцы сакавіка: працаўнікі ў аэрапорце перадавалі камусьці па рацыі, што мы па візе РВН. Але ўсё прайшло хутка, дакументаў не прасілі. А вось па вяртанні давялося крыху панервавацца: дакументы па ІП у нас таксама не пыталіся, проста нешта высвятлялі 10 хвілін з прыцягненнем начальніка змены, прабівалі па базах — і потым прапусцілі. Праўда, у нас забралі садавіну на мытні - 5 манга, 2 драганфруты, кіло мангусцінаў. Балазе штраф не выпісалі, толькі пратакол канфіскацыі».

«Польскі бок раптам папрасіў дамову мужа»

«Ездзіў з візай РВН у лютым і сакавіку. Правяралі дамову аб працы (яна была з сабой на паперы) і задавалі тыповыя пытанні: куды едзеце, ці жывяце ў Польшчы і г.д.»

«Працую ў Польшчы як ІП, загадзя раздрукавала кантракт, zaświadczenie o wpisie do CEIDG (найважнейшая паперка), ліст аб тым, калі забіраць карту і дэцызію (пастанова) што да ДНЖ. У выніку спатрэбілася толькі пасведчанне ІП. Хвілін 20 нешта глядзелі/удакладнялі і ў выніку прапусцілі. Пры гэтым маю знаёмую ледзь не развярнулі праз тое, што яе дакументы былі ў электронным выглядзе».

«Выязджала з Беларусі ў лютым па PBH як жонка ІТ і беспрацоўная. Польскі бок раптам папрасіў дамову мужа. Гэта было няпроста, улічваючы якасць інтэрнэту на мяжы, але электронны ім у выніку падышоў. Да гэтага чатыры разы нічога не пыталіся».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках