27 красавiка 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі адкрылі самы высокі падвесны мост у Еўропе

5
У Італіі адкрылі самы высокі падвесны мост у Еўропе

Каб прайсці ўвесь мост ад пачатку да канца, спатрэбіцца блізу 40 хвілін.

У італійскім рэгіёне Умбрыя адкрылі самы высокі падвесны мост у Еўропе. Ён знаходзіцца на вышыні 175 метраў і праходзіць праз азёрную даліну, якая ляжыць паміж дзвюма вёскамі.

Даўжыня моста - 517,5 метра. Ён складаецца з 1023 прыступак з прамежкамі, якія створаныя для таго, каб дадаць турыстам вострых адчуванняў.

Каб прайсці ўвесь мост ад пачатку да канца, спатрэбіцца 30 - 45 хвілін.

Для турыстаў ёсць некаторыя абмежаванні. Наведвальнікі павінны быць ростам не менш за 120 см і адрознівацца добрым ментальным і фізічным здароўем.

Мост будзе адчынены для турыстаў круглы год. Білеты каштуюць 25 еўраў. Усім наведвальнікам дадуць рамяні бяспекі, якія будуць прышпіленыя да поручня моста.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках