Рок-музыкі, акторы і пісьменнікі з Нямеччыны набылі ўсюдыходы для байцоў УСУ
3- 7.03.2024, 21:03
- 5,404
Відэа.
Больш за 20 нямецкіх мастакоў – рок-музыкаў, актораў і пісьменнікаў з Нямеччыны – сабралі сродкі і набылі аўтамабілі для Узброеных сілаў Украіны, паведамляе DW.
Вайскоўцы называюць усюдыходы, якія таксама ёсць сярод набытых аўтамабіляў «анёламі-ахоўнікамі», паколькі яны ратуюць жыццё салдатам і афіцэрам на перадавой.
Пасля дапамогі добраахвотныя нямецкія актывісты-памочнікі Украіны будуць прадаўжаць свой збор сродкаў і іх перадачу. На меркаванне ўдзельнікаў гэтай акцыі, гэта накіравана на абарону не толькі Украіны, але і Еўропы. Мэта мерапрыемства – не толькі падтрымка УСУ, але і заклік да нямецкага ўраду вылучыць больш магутную падтрымку ўкраінскім вайскоўцам.
"Ми зараз маємо прокинутися"
— DW українською (@dw_ukrainian) March 7, 2024
Понад 20 німецьких митців разом придбали для ЗСУ нові автівки і планують ще. Організував "Культурний конвой" німецький благодійний фонд "Bamberg:UA".
Ось чому вони це роблять. pic.twitter.com/BXjbsvwUVv
«Гэта сімвал для цывільнага насельніцтва Нямеччыны. Яны хочуць дзеянняў і пастановаў ад палітыкаў, прасоўвання дапамогі Украіне ў дэакупацыі яе тэрыторый. Я не хачу пытацца ў сябе, што я мог бы зрабіць пяць гадоў таму, каб як бацька не сядзець каля магілаў маіх дзяцей», – каментуе ініцыятыву Рудыгер Ліндгоф, удзельнік рок-гурта Sportfreunde Stiller.
Праз месяц актывісты плануюць прывезці новую дапамогу для вайскоўцаў.