Псеўдагістарычныя байкі Пуціна
15- 8.03.2024, 20:34
- 13,290
У гаспадара Крамля дэменцыя?
Кіраўнік Крамля Пуцін свае выдуманыя псеўдагістарычныя мэсэджы выкарыстоўвае як тролінг. Маніякальная цяга да гісторыі – чыста пуцінская фішка. Пры гэтым ягоныя выдуманыя гісторыі не знаходзяць водгуку, бо расейскаму народу яны не патрэбныя. Такую думку ў эфіры тэлеканала a target="_blank" href=https://uatv.ua/psevdoistoricheskie-bajki-putina-rossijskim-grazhdanam-ne-interesny-elovskij/>FREEДОМ сёння, 8 сакавіка, агучыў палітычны каментатар Дзмітрый Ялоўскі.
– У Пуціна вельмі добрая памяць. І ўпэўнены, што ён насамрэч памятае і калі нарадзіўся Уладзімір Зяленскі, і калі нарадзіўся бацька Зяленскага (у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану Пуцін сказаў, што бацька ўкраінскага лідара нібыта франтавік, – заўв.). Гэта такі, як мне здаецца, від тролінгу. Я не стаў бы спісваць усё на ягоную дэменцыю. Таму што калі б ён быў у дэменцыі, мы з вамі не знаходзіліся б у тым пункце развіцця падзей, як цяпер, – адзначыў Ялоўскі.
Маніякальная любоў да гісторыі – гэта фішка Пуціна. Да гэтага мала хто з расейскіх дзяржаўных лідараў проста настолькі моцна захапляўся гісторыяй, яе перапісваннем і трактоўкай, мяркуе Ялоўскі. Паводле ягоных словаў, людзей у Расеі гэта таксама надта не хвалюе.
– Насамрэч людзі хочуць жыць нармальна, атрымліваць заробкі, хочуць мець доступ да выгодаў цывілізацыі, да добрых машынаў і, уласна кажучы, жыць нармальным жыццём. А вось гэтыя ўсе псеўдагістарычныя байкі – забава для Пуціна. А народу яны надта не патрэбныя. Гэта чыста хобі Пуціна, і асабліва ні ў кога яно нейкага водгуку не знаходзіць, – рэзюмаваў Ялоўскі.