Сёння — дзень нараджэння культавага беларускага мастака Алеся Родзіна
- 15.05.2026, 22:18
Яму магло б споўніцца 79 гадоў.
Алесь Родзін нарадзіўся 15 мая 1947 года ў Баранавічах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне дызайну і жывапісу).
Родзін — адзін з самых яскравых прадстаўнікоў беларускага авангарду, працаваў у сферах эксперыментальнага жывапісу і перформансу.

Больш за дзесяць гадоў заставаўся рэзідэнтам берлінскага Дома мастакоў Tacheles, дзе выстаўляліся яго працы. Таксама быў адным з арганізатараў фестывалю «Дах», што праходзіў у Мінску.
Алеся Родзіна не стала 19 снежня 2022 года.


