27 лiпеня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Al Jazeera: Іран можа атакаваць Ізраіль раніцай 14 красавіка

Al Jazeera: Іран можа атакаваць Ізраіль раніцай 14 красавіка

Напад чакаецца ў першыя гадзіны нядзелі.

Напад Ірана на Ізраіль з вялікай верагоднасцю можа адбыцца раніцай у нядзелю, 14 красавіка. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Jazeera са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка.

"Ёсць вялікая верагоднасць, што Іран атакуе Ізраіль у першыя гадзіны нядзелі", – прагназуе чыноўнік.

Міністр абароны Ізраілю Ёаў Галант за некалькі гадзін да гэтага заявіў, што яго краіна ўважліва назірае за "планаваным нападам" Ірана і яго сатэлітаў, у сувязі з чым узмацніла абарончую і наступальную структуры. Таксама дзяржава гатова "прыняць усе меры, неабходныя для абароны грамадзян".

Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) абвясціла аб часовым скасаванні ўсіх навучальных заняткаў у краіне з вечара 13 красавіка на фоне абвастрэння стасункаў з Іранам. Таксама забараняюцца сходы колькасцю больш за 1000 чалавек у так званых "зялёных зонах".

Раней стала вядома, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн перапыніў выходны з-за падзей на Блізкім Усходзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках