27 лiпеня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскай ТБ прызналіся, пра што маўчыць Крэмль

9
На расейскай ТБ прызналіся, пра што маўчыць Крэмль

Такога ў РФ не было 60 год.

На ультрапатрыятычным расейскім тэлеканале «Царград», які належыць расейскаму алігарху Малафееву, раптоўна высмеялі словы Пуціна аб поспехах у эканоміцы і прызналі, што Расея за Пуціным вымірае.

Са слоў вядоўцы, паўнавартасная дэмаграфічная катастрофа лютуе ў спрадвечна расейскіх рэгіёнах цэнтральнай лініі Расеі, дзе насельніцтва скарачаецца рэкорднымі тэмпамі, а ўзровень нараджальнасці ўпаў да ўзроўню крызісных дзевяностых.

Вядоўца адначасна высмеяў словы Пуціна аб тым, што Расея нібыта стала пятай эканомікай свету.

Фрагмент відэа публікуе тэлеграм-канал «Сеятель ветра».

Характэрна, што роўна тыя ж Z-прапагандысты фанатычна падтрымліваюць пуцінскую вайну з Украінай і патрабуюць адпраўляць у гэтую мясарубку яшчэ больш этнічных расейцаў, якія і так выміраюць.

Такім чынам, скарачэнне насельніцтва Расеі паскараецца максімальнымі тэмпамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках