17 чэрвеня 2024, панядзелак, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Hallandsposten: Швэцыя дазволіла Украіне выкарыстоўваць сваю зброю для ўдараў па Расеі

22
Hallandsposten: Швэцыя дазволіла Украіне выкарыстоўваць сваю зброю для ўдараў па Расеі

Аб гэтым заявіў міністр абароны краіны.

У Швэцыі прызналі, што Украіна мае права выкарыстоўваць пастаўленую швэдскую зброю для атакі аб'ектаў на тэрыторыі Расеі. Як піша Hallandsposten (пераклад - «Уніян»), пра гэта адказаў у каментары міністр абароны краіны Пол Ёнсэн.

Ён заявіў, што Украіна зазнае несправакаваную і незаконную агрэсіўную вайну з боку Расеі.

- Згодна з міжнародным правам, Украіна мае права абараняцца ваеннымі дзеяннямі, накіраванымі на тэрыторыю супраціўніка, калі яны адпавядаюць законам вайны. Швэцыя падтрымлівае міжнароднае права і права Украіны на абарону, - адзначаецца ў паведамленні.

Забарона на ўдары заходняй зброяй па РФ

З моманту першых паставак заходняй зброі ва Украіну дзейнічала забарона на яе выкарыстанне для ўдараў па тэрыторыі РФ. Аднак, паводле звестак NYT, кансэнсус вакол гэтага пытання распадаецца - у адміністрацыі Байдэна працягваюцца дэбаты па паслабленні забароны.

У сваю чаргу генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што краіны-партнёры Украіны павінны скасаваць забарону на выкарыстанне іх зброі для ўдараў па аб'ектах на тэрыторыі РФ.

Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ заявіла, што ўжо зараз ёсць краіны, якія падалі Украіне зброю без абмежаванняў на ўдары па РФ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках