17 чэрвеня 2024, панядзелак, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная вайна: «вагнераўцы» надумалі адпомсціць за расстрэл у Чэлябінску

13
Крымінальная вайна: «вагнераўцы» надумалі адпомсціць за расстрэл у Чэлябінску

У горад сцягваюць расейскіх сілавікоў.

Як стала вядома Telegram-каналу “ВЧК-ОГПУ”, у Маскве кінулі ўсе магчымыя сілы на тое, каб аператыўна "замяць" і не дапусціць працягу гісторыі, калі байцы ПВК "Вагнер" і крымінальныя групоўкі ўчынілі крымінальную вайну на вуліцах расейскага Чэлябінска. Раней жыхары горада расстралялі наймітаў з траўматычнай зброі.

“Пры гэтым выкарыстоўваюць законныя меры, распачынаюць справы, затрымліваць каго-небудзь катэгарычна не хочуць. Усім удзельнікам бойні абвясцілі, што “лік” разборак 1-1, забітых няма, з дзвюх старон ёсць “героі”, таму ўсім трэба «разбегчыся і не працягваць крымінальную вайну”, — піша Telegram-канал.

Удзельнік канфлікту паміж былымі наймітамі з ПВК Вагнер і групоўкай узброеных маладых людзей у Чэлябінску распавёў Telegram-каналу, што ўсіх удзельнікаў вайны, якія выехалі ім на дапамогу з Екацярынбурга, Уфы, Томска і іншых гарадоў, каб зладзіць аблавы на "стралкоў", разагналі.

Са слоў суразмоўцы, на сувязь з удзельнікамі выйшлі куратары з ПВК «Вагнер» і заявілі, што пытанне закрытае.

“Нас усіх сёння прымаў САХР, пакачаліся ў брудзе, зброю ў нашых шукалі, але ўсіх адпусцілі, нічога не знайшлі. Сказалі, што “мужыка” (ордэн Мужнасці) можна даваць камандзіру вашаму, у рукапашную на рулі пайшоў”, - падзяліўся суразмоўца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках