У палку Каліноўскага афіцыйна змянілася кіраўніцтва
4- 19.07.2024, 21:09
- 20,944

Прызначаны часовы выканаўца абавязкаў камандзіра.
Дзяніс «Кіт» афіцыйна пакінуў пасаду камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, вынікае з афіцыйнай заявы ПКК.
Часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра прызначылі Паўла Шурмея з поклічам «Дзядзька».
«Дзяніс "Кіт" перадаў яму абавязкі камандзіра палка», – гаворыцца ў заяве.
У тэксце заявы гаворыцца, што Кіт цяпер займаецца іншымі кірункамі працы ПКК, але не ўдакладняецца, якімі менавіта.
Павел Шурмей – беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпійскіх гульняў і ўладальнік некалькіх сусветных рэкордаў на вяслярным трэнажоры Concept2. У складзе ПКК ён ваюе з сакавіка 2022 года, быў паранены.